На выхадных пахаладае!
Аднак 24 жніўня будзе яшчэ даволі горача, тэмпература паветра ўначы складзе 16—22, а ўдзень 30—34, у Гомельскай вобласці месцамі да 35 і толькі на паўночным захадзе краіны — да 23—27 градусаў.
На выхадныя спякота ўжо адпусціць. У суботу месцамі — кароткачасовыя дажджы з навальніцамі. Тэмпература паветра ўначы 13—20, удзень 23—29 градусаў. У нядзелю непрацяглыя навальнічныя дажджы будуць назірацца толькі па паўночна-заходняй палове Беларусі. Тэмпература паветра ўдзень 18—23, у Гомельскай вобласці да 26 градусаў.
Сіноптыкі лічаць, што на гэтым тыдні мы назіралі апошнюю спякоту сёлетняга лета. На наступным тыдні да нас завітае даволі свежае паветра з боку Скандынаўскага паўвострава. Таму бліжэй да сярэдзіны наступнага тыдня тэмпература паветра ўначы знізіцца да 6—12, а ўдзень да 13—18 градусаў. Дажджоў у гэтыя дні амаль не будзе.
У Бабруйску забіты 10-гадовы хлопчык
Паводле паведамлення прэс-службы УУС Магілёўскага аблвыканкама, 15 жніўня ў міліцыю звярнулася маці Алега Куліка — 5-класніка адной з бабруйскіх школ. У 13 гадзін ён пайшоў з дому і не вярнуўся. Яго маці ўсхвалявала тое, што сын адправіўся на вуліцу гуляць і знік, а яго мабільны тэлефон стаў недаступным. Таму ў 17.30 яна напісала заяву аб знікненні сына.
Калі па гарачых слядах дзіця не ўдалося знайсці, да працы далучылася брыгада з Мінска, а таксама розныя ведамствы — пракуратура, МНС, а потым і КДБ, бо на наступны дзень пасля знікнення хлопчыка яго маці затэлефанаваў невядомы і запатрабаваў выкуп у валюце.
Сям’я Алега Куліка, дарэчы, зусім небагатая. Яго бацька памёр, калі хлопчык быў зусім маленькім, маці не працавала, і яны жылі на пенсію па страце кармільца. Аднак нядаўна жанчына атрымала ў спадчыну дом у Кіраўскім раёне, які потым прадала. Такім чынам, выкрадальнік ведаў пра сітуацыю ў сям’і. У выніку працы міліцыі былі знойдзены людзі, якія 15 жніўня бачылі Алега разам з падлеткам. Было высветлена, што гэта вучань 8 класа той жа школы, дзе вучыўся Алег. Праўда, яго маці па тэлефоне падалося, што выкуп патрабавала жанчына, а ўжо потым прыйшла здагадка, што гэта быў падлетак. 19 жніўня ў вадаёме паблізу аўтамабільнага моста праз Бярэзіну на вуліцы Берагавой было знойдзена цела зніклага хлопчыка. Паводле папярэдняй інфармацыі, яму нанеслі некалькі ўдараў па галаве і прытапілі, каб схаваць сляды забойства. У забойстве падазраецца 14-гадовы падлетак, з якім бачылі Алега напярэдадні знікнення. Ён завалодаў мабільным тэлефонам хлопчыка. Пракуратура Ленінскага раёна горада Бабруйска распачала крымінальную справу па артыкулу Крымінальнага кодэкса пра забойства малалетняга з карыслівых прычын і звязанага з выкраданнем. Падлетак затрыманы, ідзе следства.
Погода
Сегодня в Минске ожидается температура 29-31, даже страшно становиться, елси прогноз сбудится ![]()
Да, на всякий случай синоптики объявили штормовое предупреждение!
Есть идея?
Нет не икея :))
Пишите, - обсудим ![]()